16.10.2026
У нашым дзіцячым садзе праводзіцца рэспубліканская акцыя «Слова тыдня». Мы ведаем, як важна з самага маленства прывіваць хлопчыкам і дзяўчынкам любоў да роднай мовы. На гэтым тыдне самыя маленькія выхаванцы знаёміліся з новым беларускім словам “Хмара”, фарміравалі прадстаўленні аб яго значэнні і вучыліся вымаўляць. Малыя з вялікім задавальненнем слухалі верш “Дожджык” Т.Кляшторнай на беларускай мове, а потым малявалі пальчыкамі ўзоры на сукенцы ў выглядзе хмаркі.


