«ДА МIЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ»

21 лютага ў свеце штогод прынята адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Ведаць родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам сваёй краіны і годным яе грамадзянінам.

Традыцыйна, у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, у дзяржаўнай установе адукацыі «Дзiцячы сад № 8 г. Магiлёва» прайшоў дзень роднай мовы.

З самага ранку ў дзiцячым саду загучала беларуская мова. З бацькамi выхаванцаў было праведзена iнтэрв’ю «Цi размаўляеце вы з дзецьмі па беларуску?», даны парады «Якія кніжкі можна прачытаць дзецям».

У спецыяльнай групе № 1 для выхаванцаў з цяжкімі парушэннямі маўлення была арганiзавана выстава кнiг на роднай мове. Праведзена гутарка аб творчасцi беларускага паэта, драматурга, крытыка, перакладчыка, класiка беларускай дзiцячай лiтаратуры – Васiля Вiткi. Для законных прадстаўнiкоў у сацыяльнай групе ВАЙБЕР былi размешчаны вершы на беларускай мове для чытання i завучвання на памяць.

У спецыяльнай групе № 2 выхаванцы з цяжкімі парушэннямі маўлення на занятку па адукацыйнай галiне «Выяўленчае мастацтва» знаёміліся з беларускім нацыянальным касцюмам, разглядалi беларускія ўзоры і вышытыя беларускім арнаментам вырабы, малявалi сукенку для матулi.

Усе выхаванцы дзiцячага сада прынялi ўдзел у музычнай забаве «Свята роднай мовы». Дзецi чыталі мастацкія творы на роднай мове, iграли на музычных iнструментах, танцавалi, адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускiя рухомыя гульні.

Праца педагагічнага калектыву дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 8 г. Магiлёва» накіравана на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны.