
Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей – адна з асноўных задач дашкольнай адукацыйнай установы.
Сёння ў старэйшай групе прайшоў занятак па адукацыйнай вобласці «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» на тэму «Прадукты харчавання».
Дзеці ўзбагачалі і пашыралі слоўнікавы запас, развівалі лексіка-граматычны лад, складную мову, зрокавае ўспрыманне, увагу, мысленне, памяць. Фарміравалі навыкі словазмянення і словаўтварэння праз дыдактычныя гульні: «Вырабляем прадукцыю», «Сартуем прадукцыю», «Рэкламуем прадукцыю». Выхоўвалі ўважлівыя адносіны да працы людзей сваёй краіны.



